З “Гісторый О’Васі, дублінскага балабола”
У Васі Рудашчокага было шчасьлівае дзяцінства, новы лісапед і 19 пальцаў. Са школьных гадоў ён езьдзіў па барах і клянчыў у бармэнаў грамульку. Там – піўком пуза наросьціць, там – стапаром віскі пячонку разьмягчыць, там – самагонам горла памучае. Усе мясцовыя калдыры і гуляшчыя бабы ведалі хлапца, любілі і чакалі. Бо ён умеўрасказаць гісторыю харошую, а такіх жа людзей на сьвеце ой як мала – як мандавошак у машонцы сьвятога Патрыка. Васю заўсёды зь нецярпеньнем чакалі, таму і празывалі «О, Вася!».
У чаканьні О’Васі булдосы за барнай стойкай нервова грызьлі ногці на сваіх і нават чужых руках і нагах, піць пілі, але нават не блявалі. Бо выбяжыш у сарцір, павэкаеш у дзюрку, вернешся, а тут – хопа! – канец гісторыі. І значыць, цябе да наступнага разу будуць зваць лахом, а то і вапшчэ – англічанінам.
Найбольш О’Вася любіў травіць сюжэты пра сьвятых і розных герояў, але былі ў яго байкі і пра звычайных рабочых, якія сабачку ад жывадзёра абароняць, а сябе ад багацея-кравапіўцы – не, бо сцыкатна. Вось адна з іх.
Пра сцыклівага мэнэджэра
Аднойчы сцыклівы мэнэджэр МакМаксімчык пайшоў пасцаць у кусты і знайшоў там канюшыну з чатырма пялётскамі. Падумаў і загадаў стаць героем ірландзкай нацыі. Чык-чырык – і вось ён ужо ў дасьпехах і з кладзянцом сядзіць на кані. Закіпелі ў башцы мэнэджэра мазгі ад перспекціў шырокіх, і паскакаў ён у свой офіс. Пасёк у вінігрэт і бухгалцерыю, і начальніка свайго. Потым выпусьціў кішкі суседу, які ў школе пастаянна пстрыкаў у яго казюлямі з носа. Да МакМаксімчыка выслалі паліцыю, але ня бралі яго ані кулі, ані гранатамёты. Бо ён жа, бляць, Герой!
Далей мэнэджэр пайшоў на Лондан, паадрубаў бошкі ўсялякім лордам, пэрам, сэрам, мэрам і прочам высакамернай шлаябені. А калі дайшла чарга да масакры ў каралеўскім сямействе – прынцам з прынцэсамі гарлянкі паўскрываў, а саму каралеву ня змог чыкнуць, а толькі пусьціў сьлязу па сваёй сцыклівай шчацэ. МакМаксімчык падумаў «А каралеву за што? Яна ж старая жэншчына, дзеці і ўнукі – піздаболы, міністры – хлышчы хітрадупыя. Хуйня гэта, а не жысьць каралеўская. Ды і сцыкатна яе рэзаць, яна ж божая асоба, а не мармышка капеешная». Карочэ, пасадзіў яе на конскую сраку і адвёз у дом прэстарэлых.
Вярнуўся Герой дадому, а там яму ўжо і помнік адгрохалі з вензелямі і жывым аркестрам. Узяў мэнэджэр у жонкі Марынку з дрэўняга роду Цыцкормікаў, якая ўсім паказвала і нікому не давала. Збацалі вясельле, на якое папрыходзіла купа людзей і нечысьці. Лепрыконы прынеслі ў падарунак залаты ўнітаз з сярэбраным ёршыкам. Гномы прыйшлі ўжо ў гаўнішча і шчупалі за ляжкі дабрадушных сялянак. А эльфы тупа ўсё сьвята прасядзелі на даху, назіраючы за феерычнай папойкай.
А тым часам каралева пазваніла сваім шпіёнам за акіян, ціпа тут такая хуйня, імперыя пад ударам, гідра прасталюдзінская падняла сваю голаву, мы не далжны праглаціць абіду і ўсё такое. Шпіёны, каб не спаліцца, прыехалі ў Дублін у касьцюмах вадаправодчыкаў, падсыпалі Герою ў суп пургену, а пакуль той сымаў брукі – насадзілі на кол. МакМаксімчык круціўся-вярцеўся і праз гадзіну здох. А аслупянелы ад такога павароту народ запакавалі і рассувалі па зонах.
Вось так сцыклівасьць прывяла да нацыянальнай трагедзіі. Вось так каралева паказала, што старасьць ня толькі ня радасьць, але і бляцкая шырма, за якой хаваецца хітры дзьябал.
Пра Брунгільзу
У настаўніцы ірландзкай мовы Мэгі Жалезная Рука быў муж-сталевар Якуб Валасатыя Плечы. Доўгімі ірландзкімі вечарамі яна даставала рашчоску і рабіла мужу на плячах красівую прычоску, а Якуб браў томік з дрэўняй паэзіяй і заплетаюшчымся языком дзекламіраваў.
Вёска, у якой яны жылі, піла так, што і есьці развучылася.
На школьных занятках Мэгі абапіралася п’яным носам аб вучыцельскі стол, расказвала дзецям параграф і адрубалася. Так праходзіла ў вёсцы школьная юнасьць.
А сталевар Якуб піў яшчэ больш за жонку. Аднойчы ён з бадуна хлебануў з каўша гарачанькага металу, пасля чаго язык стаў жалезным і Якуб навучыўся лоўка і громка стучаць ім па стале, трэбуючы ад жонкі дастаць з серванта чэкушку.
Карочэ, вы зразумелі, што ў вёсцы гэтай усё было хуёвым. Але людзі былі расчудзесныя. Бо гэта ж Ірландзія – краіна простых людзей са складанай бажэсьцьвенай місіяй.
Найгалоўнейшым бажэсьцьвеным знакам у сяле было тое, што дзеці тут нараджаліся часьцей, чым сьпіваўся чарговы прыежжы дохтар. А дахтароў прыходзілася выпісваць з гораду кожныя панядзелак, сераду і суботу. Апошняга, сэра Сільвера Штофа, прыйшлося вызываць з самога Лондана. Бо з раёну і вобласьці сюды ехаць ужо баяліся, а з Дубліна прыходзілі тэлеграмы, ціпа: «Ідзіце нахуй. Мы п’ем яшчэ больш. Падымаем бакалы за ваша здароўе». Ну і, вопшчэм, прыехаў той Штоф, малады, няп’юшчы, з біцэпсамі і медзіцынскім чамаданам. Пасадзілі за стол, каб прыезд адпразнаваць. Наліваць не налівалі па яго просьбе. Усе ўжо ў гаўнішча, дзеўкі маладыя хіхікаюць, мухі з падаконьнікаў блююць вінігрэтам. Адзін урач сядзіць як дзібіл. Хацеў было адной брунэтке камплімент зрабіць джэнтэльменскі. А тая кажа – хуй табе, эскулап. У нас у сяле такі закон – дзеўкі даюць толькі п’юшчым. Вось так і сьпіўся малады сталічны сэр.
Але нешта я не пра тое вяду. Я ж пра дзяцей пачынаў. Дык вось. Нарадзілася аднойчы ў Мэгі і Якуба дзевачка. І назвалі яе ў чэсьць прадзеда Брунгільзай, бо прадзед Брун быў на вайне і прывёз адтуль мяшок гільз, з якіх бабка потым саарудзіла красівую люстру. Паглядзець на яе нават прыяжжалі з Обшчэства вецеранаў і шчоўкалі на фота для каляровага ваенна-патрыятычнага часопісу «Імперскі аганёк».
І вось незадоўга да нараджэньня Брунгільзы случылася ў вёсцы страшная напасьць. Па начах да непаслухмяных дзяцей стаў прыходзіць Англічанін і забіраць іх у чорным экіпажы хуй знае куды. Спачатку у Салівана Губашлёпа прапаў сямілетні сын, які адмаўляўся мыць раз у месяц ногі. Потым на суседняй вуліцы зьніклі тры младзенца жэнскага полу, якія так доўга не хацелі нараджацца на сьвет, што баця са злосьці ўсіх трох назваў Сіланціямі.
Брунгільзу Англічанін выкраў, калі ёй стукнула трынаццаць. Акурат у той час пацаны ў школе пачалі яе шчупаць за ягадзіцы, запрашаць пакурыць у туалеце і пагуляць пад начным небам. Бацькі закрывалі дзеўку у хаце, а тая ўцякала. Ну, вось і даўцякалася.
Англічанін запіхнуў Брунгільзу ў мяшок, кінуў у капот экіпажа, а нараніцу дзеўка прачнулася ў халоднай цюрме. Дзяцей там было сотні, а то і тышчы. Англічанін карміў іх гнілой бульбай, біў і пастаянна казаў, што ўсе яны быдла, а ён – эталон вышшай брытанскай расы. У выніку Брунгільза падгаварыла ўсіх на бунт. Англічаніна дзеці парвалі на брытанскі сьцяг, а потым арганізавалі Ірландзкую Рэспубліканскую Армію. Праўда, у кніжках пішуць, што армію гэтую прыдумаў мужык, але вы ня верце. Асабліва кніжкам, напісаным выпускнікамі брытанскіх універсіцетаў. Бо верыць можна толькі тром крыніцам – Старэйшай Эддзе, Малодшай Эддзе і мне.