Сяргей
Календа

Сяргей Календа

Пісьменьнік, культуроляг, рэдактар часопіса беларускае прозы “Мінкульт”, аўтар кніг кароткай прозы, казак і раману. Таксама піша пад псэўданімам Аляксандар І. бацкель. Нарадзіўся ў Капылі, Мінская вобласьць, Беларусь, 15.03.1985. З маленства жыве ў Мінску. Мае вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьці культуроляг-гебраіст. Скончыў БДУ, Факультэт міжнародных адносін. Скончыў Аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюма пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. Зьяўляўся стваральнікам і галоўным рэдактарам часопіса сучаснае беларускае прозы і мастацтва “Макулатура”, які распрацоўваў сумесна з мастаком Васілісай Палянінай.

Мора-акіян

Я валодаю барам ужо трыццаць гадоў, але такіх наведнікаў, як той, што завітаў да мяне мінулым вечарам, ніколі не сустракаў. Мужчына быў сівы, і здавалася, ён перажыў нейкую бяду, па якой ніяк ня можа ачуняць. Нібыта хтосьці моцна яго напужаў,
і ён такі і застаўся – з вырачанымі вачыма, з вуснамі, скрыўленымі, нібыта ён працягвае бязгучна крычаць.

Цені над барнай стойкай рабілі госьцеў твар самотным, сумным, страшным і адначасова прыцягальным, яго хацелася разглядаць, дзівіцца на зморшчыны на ілбе і пад вачыма.

Мужчына сеў за барную стойку і папрасіў грогу.

На вуліцы гула завея, некаторыя дарогі былі ўжо заваленыя сьнегам, на вуліцах анікога, крамы пазамыканыя.

Я пачаў разаграваць кардамон і перац, каб дадаць у ром.

– Я вось што скажу, шаноўны, – пачаў размову мужчына. – Вы ж памятаеце, быў тут у нас на гары жылы комплекс пабудаваны, гадоў сорак таму?

– Так. Ці не, ня памятаю, быў замалады. На гары? Велізарны дом...

– Ага, велізарны ня тое слова, яго абзывалі чалавейнікам, бо кватэраў было, як у сотах, а калідораў, як хадоў у мурашніку. Я тады займаўся гэтым домам, я валодаў ім, і будаваў яго таксама я. І назву яму прыдумаў я – «Мора-Акіян», бо дом гэты ўсімі вокнамі, як ні павярні, глядзеў на мора, на сьвітанак і заход сонца, прадзімаўся салёнымі вятрамі з захаду на ўсход і з поўначы на поўдзень. Фантастычная ўгода была ў мяне – зямлю пад будоўлю горад аддаваў амаль за так, разумееце?

– Не, ня вельмі.

– Ну, пустка гэтая на гары аддавалася чыноўнікамі амаль за бесцань, а я быў жвавы, малады, хацеў хутка разбагацець.

– А, усё, я зразумеў, пра якую вы пустэчу на гары, гэта ж тое месца, дзе ў сярэднявеччы былі шыбеніцы, на якіх вешалі бандытаў. І там цяпер звалка нейкая.

– Ня звалка, а тое, што засталося ад дамоў.

– І гэтую пустку аддалі для пакараньняў, каб увесь горад бачыў на гары, каго караюць, зь любога месца кожны жыхар мог падняць галаву і на верхатуры ўбачыць, ці гайдаецца там цела вядзьмаркі альбо забойцы. Кепскае месца, бо шыбенікаў там адразу і закопвалі.

– Ведаю-ведаю, але для бізнэсу і будоўлі гэта ня мела аніякага значэньня, людзям толькі давай сьмерць, ды яшчэ цёпленькую, і на талерцы з прыборамі. Паглядзіце, як у ахвотку людзі ходзяць на могілкі, як там часта ў сьвяты ядуць і выпіваюць яны са сваімі, а ў некаторых культурах нябожчыкаў і па рэках сплаўляюць, і ядуць іх згарэлыя парэшткі, і муміфікуюць розных манахаў. Вось я і думаў ператварыць месца трох шыбеніц у новы спальны раён «Мора-Акіян», зарабіць на страшным месцы.

Ведаеце, шаноўны, для бізнэсу часта няма межаў, ёсьць толькі фінансавыя абмежаваньні. Чалавек на ўсё згодзіцца, пытаньне толькі ў коштах. І вось я такі шчасьлівы, прадаў бацькаву хату і вырашыў далёка грошай не адкладаць, звольніўся з будаўнічай кампаніі і пачаў езьдзіць па ваколіцах, думаць, як і што б такое пачаць будаваць, каб выйшаў пасьпяховы праект.

Пасьля некалькіх месяцаў блуканьняў я і знайшоў сабе гэтую гару. Адразу пайшоў у мэрыю, дамаўляцца, а мне там і сказалі: бяры гэтую гару з гушчаром хоць за так, толькі крыжы і шыбеніцы прыбяры, гара ніколі нікому не была патрэбная, акрамя вернікаў і фанатыкаў, бо вось разьвіваецца турыстычны бізнэс уздоўж узьбярэжжа, а ў горы мала хто прагне падымацца. Я запэўніў, што калі інфраструктура хутка разьвіваецца, будзе і ў майго праекту добры прыбытак.

Я знайшоў памочніка, добрага хлопца, акуратнага, які паўсюль пасьпяваў з маімі наказамі.

Літаральна за год праект «Мора-Акіян» стартаваў, усе каштарысы былі падпісаныя, і мая будаўнічая кампанія ўзялася за працы над новым жылым комплексам, складзеным з трох дваццаціпавярховых дамоў, аб’яднаных адным унутраным дваром, паркінгам на першым паверсе – утульна заяжджаць, і пэнтгаўсамі на апошніх.

Пачаўся пошук патэнцыйных кліентаў.

Сур’ёзна, я быў сьведкам, як мая рыэлтарка ўзяла тэлефон, каб абзвоньваць мясцовых бізнэсоўцаў, заводзіць знаёмствы, ажно тэлефон сам зазваніў у яе руках – нумар быў схаваны, і гэта быў добры знак, бо свае тэлефонныя нумары часта хавалі людзі, якія займаліся сур’ёзнымі справамі.

– Альбо пад нумарамі плішчацца рэклямнікі ды розныя тэлефонныя боты апэратараў… – дадаў я.

– Я не спрачаюся, але тое ня так істотна. Званіла жанчына, якая хацела набыць кватэру ў маім комплексе. Разумееце, вось у мяне на стале ляжаць яшчэ не разасланыя поштай рэклямныя флаеры, ніякіх нідзе банэраў аб продажы кватэраў, рыэлтары толькі пачыналі працу, а нам ужо тэлефануюць, каб набыць кватэру.

Суразмоўніца сказала, што прыедзе хутка і што гатовая засяліцца і аплаціць кватэру адразу на месцы. Мы яе папярэдзілі, што пакуль ідзе аздабленьне, трэба падпісваць паперы і рабіць першы ўнёсак, каб засяліцца праз тры месяцы. На што жанчына адказала, што прыедзе, калі ўсё будзе гатова, і ўмовы яе такія: на месцы адразу ўсё падпісаць, заплаціць яна гатоўкаю і заселіцца адразу ж.

Мы ўсе ў офісе падумалі, што тэлефануе хворая. І забыліся на яе амаль адразу.

У нас закіпела праца… але радасьці тое кіпеньне не прынесла, выявілася, што жыхары гораду нават слухаць не хацелі ні пра якія гарачыя прапановы ў новым комплексе «Мора-Акіян». Усе кідалі слухаўкі, альбо яшчэ горш – маглі аблаяць маладых і руплівых агентаў.

Быў час, я ажно страціў веру ў тое, што знайду пакупнікоў. Бо ня толькі тутэйшыя, а нават з суседніх гарадоў людзі адмаўляліся слухаць, і ўсе на адзін голас казалі, што побач з шыбенікамі жыць ня будуць, бо зямля там насычаная сьлязьмі ды іншымі вывяржэньнямі зь целаў павешаных. Да ўсяго, пайшлі плёткі, што там, побач з шыбеніцамі, у лясным гушчары пакараных і закопвалі, і быў такі цёмны час у нашай гісторыі, што нават расстралялі мясцовую інтэлігенцыю ў чорныя гады жыцьця пад акупацыяй.

Спачатку я думаў, што быў жа добры знак: пазваніла жанчына, няхай і здавалася вар’яткай, яшчэ да пачатку рэклямнай кампаніі, – але ўсе нашыя тэлефоны ў офісе пачалі пакрывацца пылам, ніводны не азываўся, толькі мы назвоньвалі з мабільных кліентам. Шчыра скажу, я і ня памятаю, хто працаваў у маім офісе, але мой памагаты Януш выконваў працу за пецярых, і ўсё адно пад канец будаўніцтва, калі здалі гатовыя дамы, я выдыхнуў з палёгкай, бо яшчэ пара месяцаў – і варта было б хвалявацца наконт фінансаваньня. А цяпер заставаўся час сабраць усе сілы і шукаць кліентаў, я нават падумваў, каб заахвоціць Януша паехаць у Галівуд і пагутарыць пэрсанальна зь Людвігам пра нечуваныя пэрспэктывы – займець маёмасьць каля мора, на гары, вокнамі на чатыры бакі сьвету, такіх дамоў ніхто ніколі не будаваў, і да ўсяго, тут можа ўсё вырасьці ў залаты зімовы курорт, у параўнаньні зь якім той жа Аспэн будзе глядзецца недарэчнай вёскай…

І не пасьпеў я дадумаць, як мне патэлефанаваў мужчына і сказаў, што хоча зараз прыехаць і набыць кватэру. На месцы падпіша ўсе дамовы, заплаціць наяўнымі.

– Хм, дзіўна неяк. Здаецца, я чуў пра гэты дом, але ў маладосьці жыў у іншай краіне, мне бацькі распавядалі, што нехта тут распачаў будоўлю стагодзьдзя, але я ня надта слухаў, што там бацькі распавядалі, прыяжджаў рэдка, дый тое, калі вымушаны быў, а цяпер… Бачыце, амаль трыццаць гадоў даглядаў бацькаў бар, сям’ёй аброс, варта было толькі на пахаваньне маці прыехаць і ўбачыць, які хворы зрабіўся мой стары.

– Вось таму вам будзе цікава пачуць гэтую гісторыю зь першакрыніцы, а не з газэтаў, якія пісалі розную лухту і нават пачалі праводзіць незалежныя расьсьледаваньні якасьці і хімічнага складу будматэрыялаў. Але я забег наперад.

– Я, шчыра, даволі доўга зусім не цікавіўся жыцьцём сваёй правінцыі, бо марыў скончыць школу і адразу паляцець мясцовым кукурузьнікам у сталіцу, бо там было шмат пэрспэктываў.

– А ў выніку… – і мужчына разьвёў рукамі.

– Так, у выніку я працягваю бацькаву справу і жанаты са сваёй аднаклясьніцай. Каб мне сказалі пра гэта ў мае дзёрзкія дваццаць тры, калі я быў безразважным шаленцам, змагаўся зь дзяржавай і лічыў, што ўхапіў удачу за хвост…

– Во-во, і я лічыў, што ўхапіў удачу за хвост з гэтай неверагоднай гарой шыбенікаў.

І вось уявіце, праз гадзіну да нас у офіс, а мы перавезьлі яго з падгор’я на першы паверх аднаго з корпусаў навабуду, заходзіць мужчына – выглядае ён, нібыта яго білі на баксёрскім рынгу, а потым не далі нават душ прыняць і гэткага сіняга, змалочанага і сьмярдзючага выправілі да нас.

Ён рухаўся нібыта ў сьне, павольна. Зайшоў, павітаўся і спытаў, хто прадасьць яму жытло.

Я паказаў яму на фатэль, хітнуў сакратарцы, і тая ўзялася рыхтаваць паперы.

Я зьбіраюся зь першым пакупніком кватэры працаваць асабіста – так бы мовіць, сам запушчу машыну продажу.

Мужчына сеў і на імгненьне быццам прыснуў, потым заківаў галавой, нібы пагадзіўшыся са сваім унутраным голасам, паклаў на мой стол старую валізку, раскрыў яе, і я ўбачыў купу наяўных грошай, банкноты былі неахайна спакаваныя, некаторыя пакамечаныя… Я адразу падумаў, што мужчына ці абрабаваў банк, ці разьбіў велічэзную скарбонку, куды зьбіраў грошы не адзін дзясятак гадоў.

Я папрасіў Януша ўзяць валізку, пералічыць грошы і трымаць пры сабе, пакуль мы не падпішам дамовы.

Праз гадзіну я ўжо перадаваў ключы першаму ўладальніку кватэры. І ведаеце, што мяне зьдзівіла? Мужчына зайшоў у новае жытло безь нічога, без валізаў, торбаў, і машыны не было з рэчамі для пераезду.

Я тады падумаў, што яму ўсё прывязуць яшчэ… і папрасіў Януша зноў пералічыць грошы.

Можна мне запаліць тут?

– Добра, курыце, сёньня пусты вечар, сьнег мяце гэтак, што на двор хіба вар’ят выйдзе, – сказаўшы гэта, я пашкадаваў, бо мужчына пільна на мяне паглядзеў, але не было відаць па ягоным твары, што я яго пакрыўдзіў. – Вам наліць яшчэ?

– Давай, налі, мы ж на ты, добра?

– Ага. Тады пазнаёмімся: Томас.

– Зрабі мне двайны грог, то-бок вялікі куфаль, можна нават літровы, піўны. Калоціць мяне.

Я – Адам. Адам Тарасаў.

Ну дык вось, мінае роўна тры дні, і я магу прысягнуць, што роўна а дзявятай гадзіне раніцы мне тэлефануюць. Цяпер ужо жанчына па тэлефоне, нібыта з далёкай краіны, голас зь іншага канца сьвету, глыбокай ямы, і распавядае, што хутка прыедзе набыць кватэру, на апошнім паверсе, з сабою вязе гатоўку.

Разумееш, Томас, усё як дэжа-вю, паўтараецца: званок, візыт, валізка скамечаных грошай, толькі гэта была жанчына, і выглядала яна гэтак, быццам толькі што перанесла апэрацыю на страўніку, і яе адразу з бальніцы паслалі сюды: яна няспынна ікала і трымалася за жывот, і гэтая яе ікаўка (нібыта перад вачыма ўсё тое) сьмярдзела скіслым халадцом. Яна падпісвае паперы, а выглядае, нібыта яе званітуе.

– Ох, фу, брыдота.

– І вось, Томас, усе тэлефоны ў офісе маўчаць, замоваў няма, але кожныя тры дні я атрымліваю кліента праз мабільны тэлефон. Усе кліенты далёка ня ў лепшым фізычным стане. Нягледзячы ні на што, на розны ўзрост і стыль адзеньня, усе гэтыя людзі выглядалі, нібыта яны адной нагой у труне. Стандартная схема: за гадзіну ўсё аформіць – грошы ў валізцы – ключы ад кватэры.

Некаторыя ўдваіх прыходзілі, і ўтраіх, але ніводнай сям’і зь дзецьмі я не засяліў. Усе выглядалі самотнымі парамі, сужыцелямі, сябрамі…

А цяпер, Томас, давай зоймемся матэматыкай.

– Добра, Адам, ты ня супраць, калі я і сабе налью?

– Ды рабі што хочаш! Мне трэба пра ўсё распавесьці, бо я нават дзецям нічога не казаў, а жонка ўвогуле думае, што я на старасьці гадоў паехаў урэшце адведаць бацькоў-
скія магілы. Разумееш, я занадта доўга трымаў гэта ў сабе.

– Так, разумею, – адказаў я, змаўчаўшы, што ва ўсіх разьвязваецца язык з бармэнам.

– Глядзі, ёсьць тры будынкі на дваццаць паверхаў, аднапад’ездавыя будынкі, квадратныя з чатырма кватэрамі на паверсе, каб кожная кватэра выходзіла на іншы бок сьвету, – атрымліваецца роўны крыж. Потым у нас першыя паверхі ў дамах – паркінг, і ў адным доме мы забралі другі паверх цалкам пад офіс. А, ну і апошні паверх – гэта пэнтгаўс, адзін пэнтгаўс на паверх – разам тры пэнтгаўсы. Палічым, колькі кватэраў агулам з пэнтгаўсамі: дзьвесьце пятнаццаць.

І як павялося, кожны трэці дзень я прадаваў кватэру. Два гады запар, нікуды не зьяжджаючы, я прадаваў кватэры. Супрацоўнікаў усіх звольніў, бо яны ня мелі працы, толькі Януша пакінуў, які на самым пачатку, калі я афармляў трэцяга паводле ліку кліента, паклаў мне ў рукі ляльку.

– Якую ляльку? У сэнсе? Праз гэта вы Януша пакінулі? Ці што? – Відавочна, мой госьць ужо добра сагрэўся, і нават разагрэўся грогам – пра гэта сьведчыла няроўнае апавяданьне.

– Не. Слухай. Прыносіць мне Януш ляльку, я гляджу – апранутая, як я, і нават у прышытых гузіках я знайшоў падабенства да сваіх вачэй.

Януш мне кажа, што лялька – абярэг. Што не падабаюцца яму гэтыя паўжывыя кліенты. І што я адзін атрымліваю іхныя званкі і замовы – нячыста гэта. Кажа мне, каб ляльку я насіў у кішэні, што зрабіў яе з маіх шкарпэтак, якія днямі падабраў у душавой.

А я яшчэ бегаў шукаў тыя шкарпэткі.

– Гэта што, Адам, лялька вуду нейкая?

– Я ня ведаю, сур’ёзна, але пачаў яе насіць у кішэні швэдра, назваў яе Джэкам, бо спадабалася, як гучыць, ну й верш такі, помню, мне ў дзяцінстве маці чытала: «Дом, які пабудаваў Джэк», так што ўсё супала. Я таксама дом пабудаваў. І не адзін.

І вось мінаюць тыдні, павольна, але непахісна я прадаю кватэры разам зь Янушам і Джэкам, і вось што дзіўна – паркінг пусты. Ніхто з жыхароў ня езьдзіць аўтамабілем? Немагчыма. У двары ніхто не гуляе з сабакам, не выходзіць на шпацыр, дзяцей на пляцоўцы няма.

Мой праект «Мора-Акіян» ператварыўся ў жах і без шыбеніцаў. А іх мы, дарэчы, вырашылі ня зносіць, бо хто ведае, што пад імі ў зямлі ляжыць… Проста перарабілі іх у аркі ды абсадзілі плюшчом, каб усё гэта схавалася з вачэй, бо напраўду ніхто не наважыўся выкопваць іх.

У вокнах дамоў вечарамі зрэдку запальвалася сьвятло.

Я суцяшаў сябе думкаю, што, відаць, гэтак спрацавала рэкляма, і сюды багатыя сваякі выправілі нямоглых, старых і ссохлых родных – дыхаць паветрам, бо мора побач, і лавіць промні сонца ў кожнае імгненьне дня.

– Разумею вас, цяжка было назіраць, як руйнуецца мара.

– І не кажыце, я ж спадзяваўся на іншае, але першыя два гады можна было назваць самымі прыўкраснымі, пакуль прадаваліся кватэры. А пазьней, калі да мяне прыйшла маладая пара, нечакана маладая, я нават зьдзівіўся, што хлопец і дзяўчына выглядалі звычайна, ня кепска і ня хвора, акрамя, можа, шнараў – шырокіх і чырвоных, на руках у абодвух. Яны мне сказалі: «На пятнаццатым паверсе ў вас засталася кватэра нумар пяцьдзясят тры. Мы яе набываем». І вывалілі мне з торбы, старой такой торбы, прагнілай, цэлы стос скамечаных банкнотаў.

Калі хлопец нахіляўся вытрасьці грошы на стол, я заўважыў у яго агідна тоўсты чырвона-сіні шнар на патыліцы, і яшчэ падумаў: з такімі шнарамі не жывуць.

Я праверыў дакумэнты, але насамрэч правяраць не было чаго, бо я і сам ведаў, што ў мяне засталася свабодная толькі кватэра пяцьдзясят тры.

Ну вось, я прадаў ім апошнюю кватэру. Выдыхнуў, супакоіўся, пачаў думаць, што і гэты офіс мне не патрэбны, і паркінг таксама… Думаю сабе, гладжу звыкла ў кішэні Джэка, і тут чую сьветлы, разумны голас у галаве: «Трэба табе, Адаме, зьяжджаць куды падалей, грошы на рахунку ёсьць, «Морам-Акіянам» няхай далей займаецца Януш!»

І на наступны дзень я перадаў усе справы Янушу, зрабіў яго аканомам, дворнікам (прыбіраць і так не было патрэбы, бо сьмецьце не зьбіралася), ахоўнікам і вахтарам.

Зьехаў я на радзіму, думаў, што на пару тыдняў, ажно захрас там да сёньня, бо займеў сям’ю.

– Мы з табой тут падобныя, мне таксама трэба было рызыкнуць, каб зразумець, што дома лепш!

– Не кажы, Томас, і вось калі я зьехаў, – Адам працягла каўтнуў палову ўжо цеплаватага грогу з паўлітровага куфля, і працягнуў: – Калі я зьехаў, на наступны дзень, а гэта значыцца, зноў на трэці…

Памёр першы пакупнік. Знайшоў яго мёртвым Януш, бо хадзіў па калідорах і заўважыў на дзьвярах нейкую цьвіль, пачаў адціраць, а цьвіль не паддаецца, да ўсяго яшчэ і прарасла неяк дзіўна, літарай Х…

Ну, Януш пачаў адскрабаць, налёг на дзьверы, а тыя адамкнуліся, і вось, карціна алеем: мярцьвяк.

Ты разумееш, блізкіх у яго няма, страхоўкі ніякай, толькі цела ў кватэры – акуратна адзетае, абутае, нібы гаспадар кватэры паклаўся, стомлены, у гарнітуры адпачыць. Нават дакумэнтаў не знайшлі… Але ж я і ня памятаю, каб ксэракапіяваў іх, усе дамовы запаўнялі на падставе таго, што даваў мне ў якасьці пашпарта кліент, і я, далібог, не магу згадаць, што дакладна бачыў.

Мэдычная экспэртыза выявіла спыненьне сэрца, якое, паводле патолягаанатама, было ў вельмі кепскім стане.

Я папрасіў Януша сьціпла і акуратна пахаваць майго першага пакупніка на гарадзкіх могілках, што ніжэй па схіле гары.

І каб ні слова не пратачылася ў мэдыя! Каб ніводнай літары зь любога сказу, слова, радка пра тое, што адбылося, не зьявілася ні ў воднай газэце. Самі аплацім пахаваньне.

– Ды гэта неймаверная гісторыя. Адам, ты мне тут прыдумляеш, п’яны… Але добра, распавядай, я люблю такое слухаць.

– Вось бачыш, я і кажу, людзі любяць пра сьмерць слухаць, пагатоў вусьцішныя гісторыі, і ня толькі слухаць, але і зазіраць пад ложак, у шафу альбо ў чорны калодзеж, у спадзеве спужацца – але ня так моцна, каб адбіла ахвоту ўзірацца празь мяжу дазволенага.

Карацей, усё памкнулася, нібыта ў зваротным кірунку. Кожны трэці дзень Януш знаходзіць на дзьвярах імшысты крыж, а за дзьвярыма нябожчыка, нябожчыцу альбо адразу дваіх памерлых.

Я, каб не разьдзімаць з гэтага скандалу, на працягу двух гадоў выплачваў Янушу грошы, і той займаўся не ўладкаваньнем дамоў, але пахаваньнем за пахаваньнем.

Усё, што ў мяне засталося з той выспы, – а я ж паехаў толькі з дакумэнтамі, грашыма і спадзевамі, – мой Джэк. Я гэтак да яго прывязаўся, што нават памыў у пральнай машыне, зашыў і схаваў на кніжнай паліцы, пакуль падрослая старэйшая дачка не знайшла яго…

– Добра, добра, добра, Адам, а далей што?!

– Ну… Паліцыя толькі паціскала плячыма: маўляў, самі вінаватыя, пазасялялі старых і нямоглых, яшчэ і на гушчары трох шыбеніц…

Ніхто нічога не хацеў ведаць, разважаць, шукаць адказаў, на мае дамы пачалі глядзець як на справядлівую кару.

– Ну ня ведаю – думаю, што ўсе гэтыя паліцэйскія дома ўвечары зьлівалі сваім родным інфармацыю пра сьмерці, пагатоў новых пахаваньняў не маглі не заўважаць у невялікім горадзе.

– Я мяркую, Томас, што я свой жылы комплекс пабудаваў дзеля таго, каб дапамагчы перапахаваць шыбенікаў у нармальных умовах, на могілках, бо іншага тлумачэньня ў мяне няма. А гэты Януш, хто б ён ні быў, надта ладна выканаў такую працу, яшчэ і Джэка мне стварыў. А сам, ведаеш што? – Адам відавочна быў нападпітку.

– Што?

– Зьнік ён. Разумееш, зьнік.

– Вось гэта гісторыя…

– Самая рэальная гісторыя, а то! Дарэчы, а як там гара тая, з шыбеніцамі?

– Ну як, я ведаю толькі, што прастаялі будынкі некалькі гадоў, потым улады абвясьцілі іх зонай карантыну, бо нейкая цьвіль пайшла па цэгле, вырашана было разабраць будынкі, бо высокія яны, і небясьпечна на гары.

– Гэта зразумела. Цікава, куды падзелі ўвесь матэрыял. Вядома, не адвозілі далёка, мо закапалі ў які катлаван.

– Я б у мора выкінуў, каб з канцамі. Але ведаеш, калі разабралі будынкі, цьвіль высахла, і нават амаль нічога не засталося, каб дасьледаваць і захоўваць карантын на гары…

– У мора, так, каб той жа Ктулху там пабудаваў дамы для тапельцаў, – і Адам засьмяяўся, а хутчэй захрыпеў, сумна і страшна. Потым рэзка сьціх. – Я сюды ня проста так прыехаў, бо колькі гадоў не дае мне спакою адзін і той жа сон – вось я ўздымаюся на гару, а там мяне сустракае навюткі, толькі пабудаваны комплекс «Мора-Акіян», увесь такі прыгожы, і з кожнага акна на мяне глядзяць яны, мае кліенты, жыхары… І я падымаюся на апошні паверх у сваім улюбёным трэцім корпусе, дзе месьціцца самы прыгожы, як на мой густ, пэнтгаўс. І шчасьлівы я ад гэтага, неверагодна… Нейкае нерэальнае шчасьце, такое, якога я ніколі не адчуваў, эўфарыя, словам. І вось я ў пэнтгаўсе, і мяне сустракае і абдымае надзвычай прыгожая, проста нейкая шалёна сэксуальная жанчына з кашэчымі вачыма, а я іду да яе і ў кішэні швэдра гладжу ляльку Джэка, а потым мне робіцца страшна, балюча шкада самога сябе і сьмерці… – стары апусьціў галаву на рукі, і на сэкунду здалося, што ён плача, але ён нешта прамармытаў пад нос і прыціх.

А калі мінула хвіліна, я зразумеў, што мой наведнік сьпіць.

Я яшчэ пастаяў моўчкі, падумаў, што рабіць з Адамам, потым наліў сабе ўіскі ды замкнуў уваходныя дзьверы – усё адно чакаць сёньня няма каго – і пайшоў у другую частку дому, жылую.

Мая памерлая жонка сядзела перад тэлевізарам з келіхам віна, у яе былі мокрыя валасы і адзежа.

– Даўно цябе не было.

– Справы.

– Там у бары заснуў адзін падарожнік.

– Ага.

– Што глядзіш?

– Нічога. Толькі ўключыла.

Я падышоў да валізкі побач з фатэлем, адчыніў, кінуў заробленыя сёньня некалькі паперак і жменю манэт, потым сеў у фатэль і выпрастаў ногі.

– Ці доўга мне яшчэ зьбіраць грошы?

– Пакуль іх ня будзе дастаткова.


Сакавік 2017 – кастрычнік 2018

Вісьбю, Готлянд, Швэцыя / Вэнтсьпілс, Латвія

Земля 2020

Две Пасхи

1

Вокруг бушевал вирус, к земле приближался метеорит, долго не было дождей, загорелись леса в чернобыльской зоне, доллар начал расти – девальвация, имбирь на торгах стал дороже барреля нефти, ученые нашли ДНК динозавра для последующего клонирования. Мир накрыло с головой ретроградным Меркурием, который в этой фазе застрял. А одна гадалка в интернете написала, что ретроградная фаза сменится ещё одной, потому что во всём виноват високосный год, и выложила в подтверждение не совпавшие по цвету и числу две случайные карты из разных колод.

2

Пентагон официально заявил об НЛО в небе в 2004, 2012, 2014 и 2018 годах, и все сразу заподозрили неладное, ведь каждый год был чётным.

Тело Ким Член Ына прячут в Северной Корее.

Симптомов вируса стало шесть вместо трёх: теперь, когда появились повышенная потливость рук и отдышка, необходимо проверить цвет белков глаз, и если они покраснели, значит дальше надо ждать аппарат ИВЛ.

В стране прошли две Пасхи и субботник, закрыты на карантин монастыри и церкви, один из попов уже умер, тот самый, который призывал по «Церковь ТВ» идти в храмы всем, потому что так только живы будут.

Католические ксёндзы более прогрессивно провели службы онлайн и всех попросили оставаться дома, а Папа Римский вышел на пустую площадь Ватикана и молился…

Впереди парад ко Дню радостной победы, когда наши деды, как и деды врагов, убивали и насиловали на захваченных территориях женщин, детей и коров. Скоро лето.

3

ВОЗ банально просит у страны в центре Европы прекратить вот эти все пасхи, собрания и тем более парад, иначе всем жителям не просто не дадут возможности выехать потом в Европу, а Евросоюз пугает не дать главному трактористу много денег на борьбу с невидимым противником.

На половину смонтированные трибуны возле Стелы Победы простояли месяц, и начался дальнейший монтаж.

Решено было идти до конца, до последнего заболевшего бойца в почётном карауле, а после них никого уже не жалко.

Все тут ждут лета, ведь врачи уверяют, что под ультрафиолетом любой вирус горит за секунды, но на самом деле в Синеокой наступает осень патриарха, когда его речи становятся настолько бессвязными наивными и глупыми, что даже электорат выключает телевизор, как только усатое лицо появляется на экране, тут горят не вирусы.

4

Крета заявила, что на Новый год, когда часы отбивали последние секунды, она загадала желание, чтобы наконец в мире перестали так много и бессмысленно летать самолеты, чтобы океаны и моря очистились, чтобы леса вздохнули широко без людей, – и её желание сбылось.

За это заявление в мире, благо все сидят у своих мониторов, появилась петиция, требующая либо посадить Крету, либо казнить, но можно и помиловать, если она своё желание заберет обратно и всё в мире восстановится, как было до начала 2020 года.

Крета официально извинилась только за то, что всем вокруг приходится пользоваться резиновыми перчатками, которые разлагаются сто лет, и очень сожалеет, что у врачей на головах экраны из пластика, пока они все в реанимациях сражаются за пациентов на ИВЛ, и ушла в – как теперь это стало актуальным – оффлайн.

Вдвойне незаконное из-за карантина, граффити Бэнкси с изображением китайской крысы, кидающей камень в лопнувший красный шарик, было нарисовано ночью на нескольких домах в Бирмингеме.

5

Илан при помощи масонов собирает переболевших людей, у которых образовалась невосприимчивость к вирусу, таких всего один на миллион – с редким мутировавшим иммунитетом. Все эти люди попадают под проект «Марс-Экс», и это будет первое поселение на красной планете.

В Северной Корее успешно протестировали новое приложение, позволяющее голографическое изменение лица человека, таким образом отсутствовавший 20 дней корейский отец показался на публике, он был бодр и, как обычно, упитан до безобразия.

Все северокорейцы плакали, теряли сознание от счастья и благодарности, и были даже три очень усердных корейца, которые смогли на месте умереть от переизбытка чувств.

В свою очередь, вирусологи, которым скучать не приходится, обнаружили ещё три новых симптома к уже имеющимся шести: сыпь, диарея и нарушение слуха. Но в Перу ученые зашли дальше в исследованиях и заявили, что если вы ничего не можете обнаружить из симптомов, то это верный признак заражения бессимптомным вирусом, а это может быть даже ещё страшнее.

6

Вокруг континентов собрались полные танкеры с нефтью, стоят и ничего не делают, дрейфуют на волнах.

Теперь каждый может взять к себе домой на передержку баррель, а можно и два барреля нефти и получить за это по сто пятьдесят долларов за каждую бочку: передержка же.

Зелёные активисты остались без работы, планета без них зеленеет и очищается сама, ненужные гранты пустили на развитие медицины. Один из представителей «Гринпис», почувствовав себя ненужным, ушёл под парусом в океан к китам.

Сообщество плоской земли полетело на воздушном шаре доказывать свою теорию и затерялось в стратосфере. Говорят, их всё-таки поймал один из НЛО, который в очередной раз зафиксировали в НАСА.

В Египте откапали двадцать саркофагов с мумиями; адепты христианства просят не вскрывать их, чтобы к лету земля ещё крутилась в космосе, ведь что будет, если к вирусной напасти добавится ещё и проклятье мумий?..

Христиане Двуглавой попросили наконец-то похоронить Ленина, потому что труп на площади – это очень плохая примета, что соседи скажут, сглазить могут в этот високосный год.

7

«Тут ребята во дворе собрались – сигареты, пиво, семечки… Обычно они даже шелуху стараются кидать в урну, но часто промазывают, как и с плевками, но стараются же... После пива захотели водки, денег нет, решили надоить в магазинах с литровых банок дезинфектора. Обошли три района, сцедили пол-литра в сумме. В итоге от вируса спаслись, но отравились. Трое из пяти в больнице…» Сосед рассказывает историю, покуривает возле подъезда, не даёт зайти домой; это он так привлекает к себе внимание, чтобы потом одолжить монет на пляшку чистой и прозрачной, как слеза, для спасения от вируса.

А где-то в Индии назвали первого рожденного на карантине мальчика Санитайзером. Наши предки просчитались, имена типа Владлен и Даздраперма уже никому не нужны.

8

Ботаник когда-то очень хотел помочь с регулированием населения на Планете: слишком много всех живёт, особенно там, где жить тяжело и не нужно из-за бедности, болезней и отсутствия ресурсов.

Нет, не так, начнём с того, что Ботаника в школе и университете пинали всякие говнюки, которых было много и все они были сильнее его. Стометровку пробежать не смог – получи в нос, не подтянулся десять раз – на тебе за это в глаз.

Ботаник закрылся у себя в гараже возле дома и на досуге создал первое окно, которое через пару лет оказалось в каждом доме и квартире. Казалось бы, окно – логично, чтобы в каждом доме имелось, но на самом деле до Ботаника таких окон в домах не было, да что там, яблоки на каждом столе или хлеб – это вообще роскошь была.

Ботаник посмотрел вокруг и понял, что окна – это хорошо… И вспомнил он всех тех, кто был сильнее его, тех самых, кто гордо ходил в стаях, прайдах, в парах… И, значит, Билл объявил, что надо всех вокруг вакцинировать и сразу в вакцины добавлять стерилизатор, ну такой ингредиент, чтобы: а) не размножались те, кому не надо размножаться, и б) всех, кто слаб и подвержен заболеваниям и даже аллергиям, аккуратно удалить с Планеты.

Люди почитали манифест и пошли дальше сидеть возле окон и наблюдать, что творится у них во дворах, а Ботаник такой, мол, подождите, у меня ещё тут в 2015-м было выступление на тему «Третья мировая война – это не война технологий, а на самом деле это вирус, который может быть страшнее всяких там бомб».

И опять никто не заметил его выступления, потому что на виртуальной площадке выступал один бородатый чел, который умел очень круто рассказать о том, что телефон – это не просто телефон в твоих руках, это ещё и очень навороченная камера, и даже хранилище видеозаписей и приложений, и всё такое.

И тут одна китаянка-лаборантка купила последний телефон – на волне моды, – и сидит она себе в лаборатории, и решает, а почему бы не сделать селфи вот с этой самой летучей мышью, которую она обколола вирусами по самые гланды и ждёт уже третьи сутки результатов, и даже назвала свою мышь Кимом. Китаянка берёт телефон с офигительной камерой внутри, случайно задевает рукой поддон со спящей мышью и оп – вот уже Ким летает вокруг и кусается.

А спустя всего лишь месяц после того, как Ким, покинул лабораторию в Китае, по телевизору ведущая новостей сообщает, что учёные обнаружили самые-самые важные симптомы заражения вирусом, и это – внимание! – «слабость и чувство утомления». И большинство жителей планеты выдохнули спокойно, ведь по первым симптомам все они родились уже с вирусом, а значит и с иммунитетом к нему.

9

Главы министерств здоровья плачут на экранах ТВ, перед ежедневным отчётом не могут сдержаться, зачитывая имена умерших докторов и медсестер, которые стоят на фронте борьбы с вирусом. А в стране победившего всех и всё представители министерства холодны и безжалостны, как змеи, и обращаются к нации как к обосраным детям, обвиняют их в том, что они сами всё нарушают и сами это всё вокруг накликали.

Этот мир ежедневно пробивает дно бесчеловечности, но, когда кто-то под этим самым дном стучит и приглашает ещё ниже, находятся смельчаки, которые сверху скидывают канат, по которому ещё можно подняться наверх: программисты скооперировались и штампуют на 3D-принтере экраны для врачей; дизайнеры одежды на своих производствах шьют маски; люди задействовали все возможные платформы для сбора средств на борьбу с вирусом; все, кто может, никуда не ходят и спасают мир, лёжа на диванах.

Страны меняются гуманитарной помощью, и иногда это доходит до абсурда: Синеокая передала Китаю молочно-мясной продукции десять тонн, а Китай передал Казахстану аппараты ИВЛ – сто штук, а Казахстан отправил Боинг с десятью тоннами спирта в Синеокую, а Синеокая начала продавать новые бутылочки по пятьдесят мл санитайзеров по ценам обеденного меню трёхзвёздочного ресторана.

Где-то отели переделываются под палаты, а где-то Slutsk играет в футбол.

Там переводят деньги на карты всем, кто теряет бизнес, сидя дома, а где-то деньги тратят на военный парад и уборку прилегающих территорий.

Подростки дома развлекаются как могут, кто уже научился играть на гитаре, а кто плевать на расстояние пять метров в стенку, а вот в одной стране дети не ходят в школу и устраивают флэш-моб, собираются небольшими стаями, вылавливают на улице или в транспорте себе жертву за пятьдесят и начинают на неё кашлять и чихать – и ржут, искренне счастливые, что можно не учится, ведь деградировать очень легко, главное, чтобы ответственный за видос снял всё как надо, чтобы залить потом в паблики. «Школота заражает старую птицу ковидом» – такое название будет классно гуглиться.

Магазинные охранники пишут жалобы, мол, шестиклассники шляются днём среди товаров и крадут всё, что на глаза попадается, а девятиклассники уже вовсю пьют и курят. Человечество начинает упраздняться с новым поколением, достаточно будет хорошо уметь красть, пить и сидеть на диване ровно…

Мир устал лежать по домам, мир хочет на улицу, мир хочет разгуляться, заправить наконец машину и газонуть куда глаза глядят, выйти на барбекю в парк или на реку, нажраться и поднасрать пластиком под ёлками, потому что всё в четырёх стенах уже осточертело.

Крепкий орешек призывает сидеть дома, и тот самый парень, который Хэнкока играл, говорит нам, что лучше «stay at home», а у самого за спиной виднеются бескрайние гольф-поля, это у него «back yard» такой, возле собственного пятиэтажного особняка.

«Эй, ребята, у кого там на счету больше ста тысяч баксов, вы действительно думаете, что Вася в Шабанах, в своей однокомнатной квартире, с родителями, женой и ребенком с пекинесом, будет сидеть дома и спасать планету? Он уже на второй день после страшного бодуна всех передушит и вот тогда красиво изолируется – в одиночной камере!» – кричат комментарии под видеообращениями, а администраторы не сразу успевают удалить их со страниц селебрити.

10

Столкновение поколений: тиктокеры, зумеры стебутся с вируса, называют его «бумер ремувером». Бумеры, поколение послевоенных детей, обижаются на это, и правильно делают, потому что среди них смертность зашкаливает.

На эту тихую войну поколений спокойно смотрят миллениалы и не спеша, уверенно продолжают создавать новое поколение бумеров, теперь уже посткарантинное. Круговорот поколений в природе.

Но не всё так прекрасно, уверяют нас правозащитники, потому что насилие, булинг, харассмент и простая ненависть в закрытых квартирах растут, и прав был Стивен Кинг, отправляя счастливую семью в отель на зимовку: никто долго терпеть друг друга не будет там, где нет любви, в закрытых комнатках, домах, номерах…

Один психолог очень быстро стал экспертом в пандемии и предрекает нам всем не только «бэби бум» последствия, но и массовые разводы, только потом, когда всех выпустят, одичалых, располневших и нестриженных.

Часть II: Военный парад

11

В Англии массово стучат соседи на соседей, сидят, смотрят в окна и звонят сразу же, когда видят, как кто-то на улице гуляет, не идёт целенаправленно в магазин, а не спеша, задрав голову к небу, получает удовольствие от солнца и приятного ветерка. По опросам оказалось, что британцам нравится сидеть на карантине, не работать и получать все равно своевременно зарплату. Стучать на соседей, которые гуляют и уж тем более работают, стало абсолютным правилом и негласным правом, ведь чувство стыда за то, что ты ленивая жопа, необходимо скрыть, завуалировать под чувство ответственности за мир и заботу о стариках, надо, как вот ты, сидеть дома, получать зарплату, звонить по горячей линии и сообщать, что полчаса назад сосед пошёл в магазин в соседний дом, но до сих пор не вернулся, необходимо проверить парк через дорогу, он, может быть, решил устроить пикник.

Разведка ми6 теперь сообщает каждый день о своих успехах в обнаружении нулевого пациента и места, откуда пошли виться нити пандемии, и каждый день – это то рынок диких животных, то лаборатория по исследованию вирусов, а то и вовсе заказ американского правительства с целью оздоровления населения планеты, а вчера разведка сообщила о том, что, скорей всего, всё это создано специально, чтобы Китай выкупил акции своих глобальных компаний и национализировал их, и это произошло.

На фоне вездесущего и невидимого, как Бог, вируса никто не замечает:

Цен на нефть, и что на шестьсот процентов упала стоимость имбиря и лимона, и что гречка не закончилась на прилавках в магазинах, и туалетной бумагой завалены полки.

Все забыли про войну в Сирии, где заскучавшие мусульмане взорвали три военных корабля рядом со своими берегами, а когда дым развеялся, обнаружили, что уничтожили свой собственный флот.

Лепрекон в двуглавой так удобно и вовремя накрыл карантинными куполами обе столицы, что никто и не заметил, как обнулились его сроки правления и как легко и широко он начал усмехаться, ну совсем как в молодости, без ботокса.

Да, и пока все СМИ заняты хайпом с хэштегом «коронавирус», ДНК динозавра успешно продолжают клонировать, и в небольшом загоне, в Амазонском лесу тихо попискивает трицератопс, растёт и точит коготки, скоро всё-таки новая эра наступит на Земле, только вот ретроградный Меркурий и високосный год пройдут, тогда и пожуём.

Крета написала Илану, она хочет на Марс с первым экипажем людей, она уверена, Илон ответит и разрешит, ведь там, куда ступает нога человека, должна следом ступать её эко-стопа.

Ким, вирусная летучая мышь, наконец остепенился и в уютной пещере ждёт первое потомство, по ночам вылетая в соседние деревни за едой да от скуки покусывая спящих людей.

12

Очень странные дела, ни одна разведка в мире не расследует такое важное явление, как влияние на всемирную организацию здравоохранения персоны Ботаника, человека, который через данную организацию успел профинансировать вакцинирование в Африке сотни тысяч бедняков, большая часть которых потом стремительно умерла от разных болезней.

Но в одной маленькой, но гордой стране вообще никто не умирает от вируса, тут даже границы не закрыты от случайно приехавших в лихорадке туристов, но зато границы закрыты от этой страны со всех сторон.

В СМИ попытались разобраться, за что соседние страны не пускают жителей Синеокой к себе, и собрались за комментарием возле дома Солнцеподобного:

«И когда так удачно всё сложилось, можно радоваться жизни: врачи не уезжают к соседям за другими зарплатами, программисты сидят в своей стране и программируют, ну ладно, если ты туризмом занимался – вот тебе вся родина как на ладони, организовывай по ней туризм! А вот если ты, простите, жирный, хроник или, не дай бог, перешел черту пенсионного возраста, то тут уж как бы извините, так получилось, я не виноват. Помирать будем все стоя, но с музыкой, на военный парад приедут из Ганы военные, празднично одетые, музыкальные, они красиво будут маршировать, неся гробы как символы победы над смертью», – говорит залуженный Тракторист и улыбается в камеры так, что всем хочется поскорее выйти на улицы, смотреть на самолёты в небе, на танки на земле, на марширующих солдат, а там незаметно и вечер, салют и Апанасьева снова на сцене, поёт, ногами топает, подол платьишка подскакивает, и Соловдуха ей белозубо вторит в микрофон…

И хорошо на душе становится, только вот дышать всё тяжелее с каждым днём, не хватает объёма в лёгких, чтобы вдохнуть всю эту благодать вокруг!

«А соседи сами виноваты, что отвернулись и не приехали к нам, пропустят всё самое интересное… И самое главное, что бы я хотел вам сказать, дорогие соотечественники, вы уже если целуетесь, то целуйтесь только с одним человеком, подождите месяц, не выносите эту заразу на улицы, целуйтесь дома и только с одним и тем же сожителем!» – заключил говнокомандующий и, повернувшись в сторону и увидев своего «зама», по-отечески обнял его за плечи и одарил влажным поцелуем, пощекотав усами его верхнюю губу, и, осторожничая, легонько провел кончиком языка по передним зубам, и тот понял, что впереди у него будет непростой месяц, наполненный поцелуями и непредсказуемой страстью.

13

Метеорит, огромный, с длинным огненным хвостом, сгорел в атмосфере, не долетев пару жалких километров до Тихого океана. Фанатам метеорита, которые смогли приплыть на корабле, – а это были с большего моряки и рыбаки, те, кто ходит по морям и океанам без карантина: беларусы, шведы, исландцы, португальцы и чехи, – удалось вырваться в океаническое путешествие, и они были очень расстроены. Люди готовились умереть как герои, с гордо поднятой головой, смотря горящей глыбе в лицо, а не от температуры и кашля валяясь в кровати.

Человек всегда найдет способ умереть, но главное – найти достойный способ.

Фанаты метеорита не были готовы к тому, что даже маленького камешка не долетит до их палубы. Среди них были и те, для кого стакан всегда наполовину пуст: подстраховавшись от подобных случаев, они постреляли друг другу в затылки…

Имбирь больше не покупают, его не заваривают в чае, как и не пьют имбирное пиво. К слову, дело так же обстоит с имбирным печеньем и маринованным имбирём.

Сухой кашель никуда не пропадал, всё больше среди людей появляется тех, кто мстит тем, кто без кашля, всё больше тех, кто, чувствуя себя плохо, ощущая страх перед смертью, желают того же своему здоровому соседу, и если где-то в Пруссии можно спокойно начхать в прямом смысле на ближнего своего, то в Штатах это равносильно самоубийству. В Америке вступило в силу разрешение стрелять в любого, кто с кашлем находится на улице, по этой причине десяток аллергиков распрощались с жизнью самостоятельно в домашних условиях, оставив записки и видеообращения про национальный вооруженный булинг из-за президента.

Несколько танкеров на атлантическом побережье безбожно слили всю сырую нефть и налегке поспешили по домам…

Крета успела утопить только один танкер, направив лазерный луч с одного из своих спутников, и, пока была занята одним этим танкером, сбежали ещё пять у побережья Индийского океана, перед этим опорожнив запасы сырой нефти.

14

После того как метеорит не оправдал надежд, люди обратили свой взор на Кашпировского, единственного человека, который ещё для дедов заряжал с экрана телевизора воду, левитировал и исцелял прикосновением руки ко лбу.

Кашпировский завёл себе свой видеоблог и теперь не только разравнивал морщины, очищал почки от камней и возвращал с того света, но и давал новые силы дышать больным – надо прикоснуться к экрану любого гаджета в момент, когда К. на видео поднимает и протягивает вперёд руки, исцеление работает как онлайн, так и оффлайн, в записи сила не уменьшается, но окончательно исцелиться можно будет, если к рукам на экране поднести платёжную карту «Виза».

У некоторых возникает логичный и справедливый вопрос: «Как бы поступил Христос, живя тут и теперь и пользуясь такими благами, как интернет, автомобиль и микроскоп, просил бы он платёжную карту?!» Кашпировский ответил, что просил бы, как это он проповедовал: кесарю – кесарево, массажисту – массажистово и менеджеру – менеджерово!

Кашпировский сказал, что все мировые эпидемии после миллениума связаны с интернет-вышками: 3-джи-вышки поставили, когда всех скосила атипичная пневмония, 4-джи-вышки поставили – и разбушевался свиной грипп, и теперь, агнцы мои, моя паства, призываю вас, оглянитесь вокруг, мы живём среди 5-джи-вышек, и несмотря на то, что мы имеем доступ в интернет и можем удаленно заказывать товары, необходимые во время изоляции на карантине, и что мой видеоблог работает благодаря этим всем вышкам, их необходимо снести, уничтожить по всему миру, чтобы очиститься от грязи в эфире, в воздухе, которым мы дышим!

Кашпировский сказал, что готов пойти на жертвы, и потерять свой влог, ему не страшно, он сможет поговорить с каждым благодаря своим телепатическим возможностям, которые он всю жизнь скрывал, чтобы не стать «подопытной крысой», но теперь не то время, чтобы скрывать!

Люди начали массово охотится с палками и камнями, с коктейлями Молотова на интернет-вышки, и многим было плевать какие они: 3-, 4- или 5-джи, необходимо было сразить монстра!

Наступало средневековье… охота на Крету набирала обороты, музеи выставляли в бесплатный доступ видео обзоры своих залов, музыканты давали концерты в соцсетях, но большинство пользователей, сидя дома безвылазно, занималось сёрфингом по бесплатным премиум-страницам порнопорталов и на халяву скачивало очередные сезоны бесконечных сериалов с торрентов. Большинству было не до музеев и галерей, не то время, надо жить здесь и сейчас, пока тебя не застукал телепат Кашпировский за рукоблудием, там уже и оправдаться не удастся...

Парад победы решено было проводить безотлагательно, за дедов, во имя «Прямой Трансляции в Интернете», пока это было возможным. Потому что «по-другому невозможно»! Других вариантов нет! Только парад и только сейчас!

15

У Илана родился двадцать шестой ребенок, и единый владелец космического пространства решил, что всё-таки поселения на Марсе – это хорошо, но необходимо будет подготовить Луну для жизни всех его отпрысков и всей родни, а их у него насчитывалось уже тысяча. Мать шестнадцатого ребенка, китаянка, автоматически прибавила ему сразу трёхсот родственников из всех китайских провинций, а вот чернокожая любовница с двадцать первым сыном породнила его с пятнадцатью своими братьями и тридцатью кузенами. Но Илан по поводу африканской родни не волнуется, там Ботаник, друг его, всех вакцинирует, скоро поменьше станет родственничков, и Африка должна настолько очиститься, что вернутся в прерии саблезубые тигры и исполинские белобивневые слоны, сытые белые медведи и галапогосские черепахи.

А в стране победившего всевозможного «-изма» всех жителей заставили выложить в общий доступ на своих страницах в соцсетях либо на сайте государственного флага и гимна видео, где каждый житель страны во время военного парада смотрит его из дому или в живую, и искренне радуется, хлопает в ладоши, свистит, поёт и плачет, воздавая почести солдатам, танкам и самолетам.

Всех, кто не поделится таким видео, ждёт штраф – пятьдесят базовых единиц. А тех, кто на видео будет пытаться провоцировать власть или очернит праздник дня победы, ждёт суд и от пятнадцати до тридцати суток в тюрьме.

А тем временем в Северной Корее, Таджикистане и Танзмании вообще никто ни разу не подхватил вирус, и никто не умер.

ВОЗ озвучила вторую волну пандемии, во второй половине года, впереди ещё много месяцев можно будет наблюдать, как мир сходит с ума в прямых эфирах, зумах и на вебинарах, когда все уже поделились всеми своими профессиональными навыками: повара всех научили готовить, парикмахеры перестригли манекен-головы, кошек, собак и своих детей, музыканты охрипли петь перед веб-камерой, художникам уже нечего рисовать, клеить, резать и выставлять, вопрос концептуальности больше не концептуален, фитнес-тренеры ушли в полный отрыв по использованию подручных средств для занятий спортом, и теперь Джеки Чан больше не выглядит таким умным и интересным, когда дерется в фильмах торшером или стулом…

Многие по привычке сидят, от нечего делать смотрят в камеру на ноутбуке или в телефоне и тихо жалуются друг другу, кто на сколько килограмм потолстел и что будет делать на свободе.

16

По Киотскому протоколу противодействия глобальному потеплению все страны, подписавшие документ, должны контролировать количество вредных выбросов в атмосферу, но есть страны, которые превышают показатели и спокойно покупают необходимые цифры у тех стран, которые имеют очень низкие показатели по загрязнению. Даже в такой сфере как забота об окружающей среде на первом месте стоит бизнес, поэтому стоит ли удивляться, что Крета, озвучив свои желания под новый год, думала не совсем о помощи планете?!

Самолеты выбрасывают в атмосферу огромное количество углекислого газа и водяного пара, оксиды азота и сажу. Воздействие этих компонентов на окружающую среду зависит от высоты полета. С февраля 2020-го Крета начала торговать самолетными выхлопами: у нее теперь можно покупать квоты на перелёты, и мелкие компании не продержатся и до конца года с такими ставками, а билеты на самолёты станут дороже, как и номера в отелях, как и аренда пляжного зонтика.

Илон сказал, что Луна полностью свободна и никто на нее не имел раньше права, кроме него, и подал в суд на всех сразу, на всякий случай. На Илона уже подают в суд владельцы лунных земель, которые планировали там построить себе дачи.

В городе зазеленели каштаны как никогда за последние двадцать лет, и половина жителей считает, что это потому, что не было холодной зимы и не поливали дороги химикатами, а половина считает, потому что не летают самолеты и можно дышать легко и свободно. Город разделился на два лагеря…

Во время Парада военные-гробовщики из Ганы не прилетели, не смогли закупить топливо, так как почти все танкеры вокруг Африки слили нефть и расплылись в неизвестных направлениях.

Пару активистов взяли на себя такую возможность, как станцевать во время парада с гробом. Усатый не оценил усердия ребят и всем дал от пятнадцати до тридцати суток исправительных работ на аккумуляторном заводе в Бресте, инициатива наказуема. Была пара послов из европейских стран, им парад не понравился, и на следующий день они все исчезли – посольства объявили их в розыск.

Назван новый симптом вируса, уже десятых по счёту, и это на данный момент последняя новость – боль в плечах, ногах и тяжесть везде, может означать первые стадии заражения.

17

В Стране ежедневных побед над победами население наконец перестало терпеть, а точнее терпеть продолжает, но те горстки интеллигенции, а именно богатой интеллигенции, которых всего несколько сотен человек, массово решили выдвинуть свои кандидатуры в президенты. Вроде бы так и должно быть в нормальной стране, но не тут и не так.

Банкир утром проснулся и решил податься в кандидаты. Он топит за вообще другую страну, хочет Синеокую продать с потрохами, и в старых интервью это все уже обнаружили, но всё равно верят ему как дети, ведь у него много конфет, а значит он знает, как хранить конфеты и как их раздавать всем так, чтобы их всё равно становилось у него больше.

Блогер стал кандидатом более профессионально, он готовился и готовил своих подписчиков, а потом на центральные площади городов вывел своих будущих избирателей, но тех быстро накрыл ОМОН и отправил на исправительные работы в градирни Островецкой АЭС.

Бизнесмен стал кандидатом, предварительно выкупив себе ряд предприятий, с помощью которых начнёт – если что пойдёт не по его плану – печатать деньги, пули и БТРы.

Есть ещё журналист-фрилансер, тренер-инфлюэнсер и консультантка-домохозяйка – что бы и о чём бы это обо всех них ни говорило, все эти люди теперь стали кандидатами.

Говнокомандующий Тракторист пока только хмурит бровь и крутит ус, и ведь это только пять кандидатов из сотен богатых интеллигентов, которые уже зарегистрировались и насобирали свои инициативные группы! И теперь это не так, как раньше, сотню расстрелять в Курапатах и всё красиво обставить, и даже не десяток закопать в лесу, как в нулевых военного и его приятелей.

С этими их современными штуками всякими, гаджетами, интернетом, соцсетями, техникой сложно стало, а пятый срок править очень хочется, он ведь больше ничего не умеет, как только управлять страной.

А эти кандидаты все хитрые: у одного сердце подключено к приложению, которое на контроле у Моссад, второй вообще вживил себе в голову микрочип и завещал: если чип перестанет работать, одна из ядерных ракет в Тихом океане за секунды вылетит и накроет семейный бункер (откуда он узнал про бункер?!). Даже консультантка-домохозяйка умудрилась свою жизнь застраховать в швейцарском банке, и теперь у неё есть свой охранник.

Тракторист сидел себе за столом, продолжал хмурить бровь и теребить ус и никак не мог придумать, что делать в новых, современных условиях, и очень жалел, и переживал, что безвозвратно минули те счастливые времена, когда достаточно было только хлопнуть пулю в затылок – и всё, и даже самому закапывать не надо было. И ко всему про Эпидемию вируса начали забывать, может, взять, да и раскрыть Минздраву настоящие цифры, ну чтобы отвлечь от выборов… Это, конечно, можно, но не так быстро, позже, когда действительно надо будет.

18

После того как по миру прокатилась волна флэш-моба «Я не заболею вирусом», где необходимо было облизать ободок унитаза, снять всё это на видео и желательно закольцевать его, чтобы это выглядело как бесконечность, резко упало количество тупых и бессмысленных флэшмобов: многих скосил вирус, а тех, до кого он не добрался, стремительный понос и рвота довели до необходимой реанимационной кондиции. Как часто любил говорить дедушка Дарвин: «Тише, идёт естественный отбор!»

Но мир не скучает, все массово инсценируют картины великих художников, а боевые клубы зашли ещё дальше и записывают постановочные сцены: нарезку битв друг с другом через экраны телефонов, получается забавно, смешно и иногда странно, когда видишь такую силу, ловкость и потенциал к жизни, запертый в домах и махающий кулаками по ветру…

К экранам телевидения и мониторам компьютеров начинают наступать первые волны выборов и споров около них, и самый главный эксперт, который с паром в ушах топил за бойкот, призывая всех сидеть и не реагировать на жизненно важные очень странные дела в мире, решил, что необходимо признать, что бойкотом ничего не добьёшься, потому что конфеты сначала отбирают у молчаливых в углах и тех, кто с ними заодно, а потом делятся конфетами среди тех, кто сильный, а уже дальше опять дедушка Дарвин напоминает нам про естественный отбор… Главному эксперту нравилась идея бойкотировать реальность, сидя дома на диване, и тем самым создавать самую пассивную революцию в истории, но не тут то было: когда количество кандидатов в президенты растёт, пора бы и на баррикады подниматься, тем более что астрологи и нейроманты зашевелились, начали считать и бить тревогу:

Бизнесмену 55 лет, он подал документы 15.05, у него 555 членов инициативной группы! Пятёрка – число света и счастья! Ура!

Но тут нумерологи обратили внимание, что у действующего Верховного всё намного круче с цифрами! Трактористу 66 лет, он идёт на 6 срок президентства и все эти три шестерки – число зверя!

Но, – говорят, нам астрологи, – у кандидата-банкира с числами вообще всё завёрнуто в лучших восточно-европейских мифических клинописях: во-первых, он родился 13 в пятницу, в 2013 году его призвали в масоны, в 13 лет он написал свой первый, правда детский, меморандум (о чём он в соцсетях рассказал). И ко всему банкир ещё 33 года назад дал обещание дьяволу, что Синеокая растворится среди литвинов, литовцев, поляков, украинцев, русских и чехов – но это не точно!

19

Сначала в Солсбери начали травить людей, но до этого отравили в Лондоне и Киеве тех, кто неудобен, а тех, кто ну уж совсем мозолит глаза, убили на мосту возле радужно раскрашенных луковиц кремля, ах да, и ещё там где-то были несогласные, с ними тоже расправилась, а до этого ещё травили неверных, до всего этого, что началось во время пандемии. Сам Леприкон пьёт все жидкости только из своей кружки-термоса, и то сначала даёт сделать глоток своему ручному медвежонку, который везде ездит с ним, но мало кто его видел.

В Праге снесли памятник советскому коню, который топтал чехов на баррикадах, из-за этого ко всем чиновникам поставили охрану, и всё равно, несмотря на то, что самолёты не летают, границы закрыты даже у Люксембурга и Вейшнории, каким-то образом отраву «торчок» находят у русского туриста, который непонятно каким образом в год пандемии и карантина потерялся, отстав от своей группы, в момент, когда угол пражской улицы круто завернул за другой угол другой пражской улицы, и оказалось, что на самом деле это третий угол третьей пражской улицы.

Турист ходил по пустым улицам, пугал в окнах домов жителей и кошек, искал нужные адреса чиновников, которых нужно отравить, галантно подсыпав яд, а до этого напросившись на чашечку чая.

Таким образом туриста быстро и легко задержали сразу после первого звонка мэра города в полицию.

В ответ на вопросы, что он здесь делает и почему у него дипломатический паспорт, бутылка водки и яд «торчок» в рюкзаке, турист лишь сказал, что это обыкновенный русский набор на случай ЧП, вот как например сейчас, и, порезав паспортом лицо одному полицейскому, а второму выплеснув водку на плечо, русский турист сбежал в неизвестном направлении.

К чиновникам в Праге поставили усиленную охрану, памятник коню уничтожили, а карантин продлили.

В Китае объявили о новом карантине, там летучих мышей теперь не счесть, вирусный Ким постарался, расплодившись по уютным спальным районам.

В Китае объявили о том, что вирус хорошо и надолго поселяется в тёплых и пушистых мужских бородах, и женских бровях, вирус там заводит колонию друзей со своим оригинальным блэк-джеком и балеринами. Китайцы призвали мужчин начать бриться, а женщин сбрить брови.

Китайцам понравилось, что теперь все в мире будут с гладкими лицами, ну точь-в-точь как они в Поднебесной, не отличить.

В Северной Корее по-прежнему никто не умер и не заболел.

Из Амазонского леса сбежал малютка ти-рекс, ему в этом помогла лаборантка, ей стало жаль животное.

Илан ответил на письмо Креты отказом, и теперь многие говорят, ракеты могут превратиться в ракетки, и это одна из строк из Откровения Иоанна Богослова, который задолго до високосного года написал про Апокалипсис.

20

Лепрекон призвал приспешников отравить Тракториста, ибо его персона из лицедея превращается в Пророка, и это может очень плохо сказаться на имидже президентов и министров половины земного шара, который до сих пор сидит по уши на карантине.

В мире появляется слишком много вопросов и претензий по поводу того, что зараженные и умершие никаким образом не соотносятся с тем фактом, сидишь ли ты на карантине в самоизоляции или работаешь, ходишь в церковь, в парки. Умные говорят, что всё относительно того, как и какая страна считает заболевших и вылеченных: скажем, Перу отнимает из статистики заболевших тех, кто умер, а в Вейшнории делят выздоровевших на тех, кто умер, или, например, в Исландии всех сразу пересчитали за одну неделю и снова занялись рыбной ловлей.

Тракторист ведёт праведную, священную войну с этим миром, и у него получается, все жители Синеокой никуда не планируют поездки, ведь их и так не пустят. Люди скупили дачи на последние отложенные деньги на путешествия, свадьбы и похороны. Как и хотел усатый, опять все без исключения поля возделываются, выращивается картошка – исконный древний культовый тотемный продукт. Кукуруза, свекла, рапс и подсолнухи прут из благодатной почвы... Страна готовится к часу, который никогда не настанет, потому что надвигается Эра сытости и бессмысленного, но неизбежного Гедонизма.

Границы страны по-прежнему открыты во все стороны света, соседним странам вокруг Синеокой приходится нелегко, они еле сдерживают потоки людей, желающих эмигрировать в страну Солнца.

В свою очередь, назревает первая биологическая война… Главный счетовод всего на свете, особенно избирателей и заболевших, заявила, что её пытались заразить вирусные панки, наплевав ей в лицо, когда она выходила из машины, но на самом деле её просто оплевали за всемирную вину перед человечеством.

Тракторист выложил секретную информацию о том, что жил в одной из своих резиденций с больным обслуживающим персоналом: поваром, официантом и уборщицей, и это был заговор, который он сам лично вскрыл, услышав, как кто-то, задыхаясь от глухого кашля, говорил о первом правиле: никому не рассказывать о вирусе, и о втором правиле: никогда никому не говорить о существующем вирусе.

В августе выборы, и Блогера, главного кандидата и соперника нынешнего императора успели нейтрализовать, схватив его и засыпав штрафами и сутками, в сумме он проведет за решёткой шестьдесят дней в одиночной камере, стоя по колено в воде, необходимо будет петь по десять раз гимн Страны в первой и второй половине дня. Главный конкурент больше не конкурент, а с остальными кандидатами намного легче будет, им всем есть что терять: деньги, банки, бизнес, семьи, славу, святое предназначение.

Вот только на горизонте вырисовывается силуэт Кандидатки в президенты, но Тракторист с домохозяйками не ведется, не тех полётов он птица… а силуэт домохозяйки начинает уверенно отбрасывать тень Пани Президентки.

Ахвярная Жывёла

1

Сын, сыночак, дарагі мой, Гасподзь мой Любы, які ты брудны і які рот у цябе злы – столькі мацюкоў! Так нельга! Ты зусім ад рук адбіўся. Маленькім быў такім добрым, ласкавым, а цяпер, як на голках жывеш, а татуіровак колькі яшчэ ў цябе з’явілася, то я нават і ня ведаю! – маці маліла Іллю, каб той хоць на хвілінку да яе прыслухаўся.

– Жыві хутка, мля, памры маладым, я далучыўся да клуба «дваццаць сем», і мяне ўжо не спыніць – прамовіў хлопец і далей, на зло маці, прамовіў страшную тыраду, дзе мяшаў імя Бога, мацюкі і слэнг. – А ты, дарэчы, будзеш у пеклы палаць, бо імя Бога ўстаўляеш у кожны сказ, сама мяне ў Біблію тыкала, пра гэта чытала, цяпер і мая чарга! – сказаў хлопец і смачна харкануў сабе ў кулак, бо не мог усё-ткі на падлогу, пэўна ж, у хаце, а не ў хляве.

– Ды адкуль жа ты гэтую сваю суполку прычапіў. Што гэта ў цябе за чорныя жарты, ты ж як чорт, мо сапраўды хто цябе адурманіў! – маці з агіднасцю глядзела, як сын у кулаку расцірае соплі. Ілля вярнуўся дадому, прагуляўшы ў Маскве два тыдні, а дакладней, адпрацаваўшы на будоўлі, нелегальна, не маючы ані сподняга, ані мабільнага, зарабляючы на квіток ў Менск. Так здарылася, што ён, непрытомны, пасля нейкіх незразумела з кім злоўжыванняў, апынуўся на вакзале ў Маскве – без рэчаў, дакументаў і грошай, не памятаючы, як і чаму, але дакладна ведаючы, што ровар, які яму маці падаравала на дзень нараджэння месяц назад, незваротна згублены альбо скрадзены.

– Я не буду ў цябе пытацца, куды ты знік, і нават пра ровар нічога не скажу, але, сыночак мой дарагі, дзякуй Богу, што ты вярнуўся.

– Ізноў бог твой! Я вярнуўся, бо пахаў, як тата Карла, на будоўлі, у іншай краіне, жанчына!

– Божа ж ты мой Божа, Іллюша, ну чаму ты так сябе паводзіш? Ну што ў цябе здарылася, каб так руйнаваць сваё жыццё! Мне так балюча на цябе глядзець! – плача маці, так ціха, каб не злаваць сыночка свайго.

Ілля ў свой час, калі ўсе аднакласнікі пайшлі па ўніверсітэтах, загуляў на год. Ён сказаў маці, якая адна яго гадавала, як магла, што яму патрэбны адпачынак пасля школы. У армію яго не ўзялі, дзякуючы той жа маці і яе сувязям, таму ён мае права падрыхтавацца да ўніверсітэцкага жыцця па-еўрапейску: спачатку падарожнічаючы па свеце, гледзячы на іншых і сябе паказваючы, а заадно і шукаючы годную вучэбную ўстанову.

– Чэшскі ўніверсітэт ты кінуў, нават не пачаўшы як след! Цябе пагналі з самага простага факультэта, які я аплаціла за ўвесь вучэбны год! – Маці ізноў пачала нагадваць сыну праяго жыццёвы шлях. І гэтыя мантры моцна злавалі сына.

– Ды адчапіся ты ўжо са сваёй адукацыяй! Я сышоў, бо кепска там было! Нецікава!

– А чаму паўсюль павінна быць абавязкова цікава?! Вучоба – гэта складаны і цяжкі працэс, які цябе адукоўвае, робіць прафесіяналам, інтэлектуалам…

Ілля насамрэч, праз год алкаголю і наркотыкаў, выдаткаваўшы ўсе грошы, што дзядуля яму залічыў на рахунак з нагоды васямнаццацігоддзя (а сума была даволі буйная), вярнуўся дахаты ў стане смяротнага перапою і ляжаў пад кропельніцамі з вітамінам С, тыдзень, пакуль ачомаўся і яго перастала трэсці, як асінавае лісце на ветры.

І вось Ілля ачуняў і прамовіў, што знайшоў для сябе ўнівэрсітэт у Празе і яму тэрмінова патрэбны грошы, каб найхутчэй пачаць вучобу!

– Ілля, Божанька ўсё бачыць, і не даруе тым, хто падманвае сваю маці. Ты ж казаў мне тады, што вучышся, што ўсё у цябе як мае быць! – Маці зазірала сыну ў вочы, пакуль той, стаміўшыся спрачацца, усё-ткі прысеў за стол на кухні і цяпер вазіў далонню з соплямі па ўнутранай частцы дубовага стала.

– А што, я, па-твойму, не вучыўся? У мяне ўсё было, я б выдатнікам стаў, калі б не гэтыя тупыя прэпады! – ускрыкнуў малады чалавек, калі яшчэ так можна называць чалавека, які чвэрць стагоддзя жыў, быццам усё ўжо абрыдла і кожную хвіліну трэба стымуляваць мозг новымі пачуццямі, эмоцыямі, наркотыкамі, дзяўчатамі.

Ілля моцна сварыўся з маткай, калі тая перастала пералічваць яму грошы, каб ён мог удосталь частавацца забароненымі рэчывамі ў свабоднай Еўропе.

Надоўга пакінуўшы Чэхію, наведаўшы толькі аднойчы Пражскі ўніверсітэт, хлопец пачаў сваю вандроўку па сквотах, панк-барах і закінутых дамах. І пакуль атрымліваў грошы і падманваў маці (а гэта з кожным днём станавілася ўсё складаней), ён думаў толькі пра кайф і пра тое, як гэты кайф атрымліваць своечасова і без перабояў.

Маці, калі яна сама, на свае вочы, пабачыла адсутнасць сына ва ўніверсітэце, і праз сяброў знайшоўшы яго ў Вугоршчыне ў стане жывога мерцвяка, не магла нават Богу маліцца, а толькі прамаўляла: «Сынок, сынок, сынок».

Менавіта тады Ілля вырашыў, што будзе мяняць сваё цела і пачне з татуіровак, і як мага брыдкіх і вусцішных, і каб яны былі паўсюль. І першае, што хлопец зрабіў, – гэта накалоў процьму словаў сабе на твар і зрабіў татурукавы на абедзве рукі з чарапоў і чортаў.

Потым трапіў у рэабілітацыйны цэнтр, дзе яго спрабавалі ратаваць замененымі аднымі на другія наркотыкамі (як пра гэта кажа Парацэльс: «Усё ёсць атрута і ўсё ёсць лекі, розніца толькі ў дозе»), ажно пакуль не вырашыў перавесці сябе з наркаадзялення ў аддзяленне для буйных суіцыднікаў, разрэзаўшы сабе рукі ад запясцяў да плячэй заточаным прутком ад спружыннага матраца.

– Ніколі ты, сынку, маці сваю не слухаў, а я ж такая наіўная, але гэта таму, што заўжды цябе любіла, так цябе і песціла, і балавала, што і не заўважыла, як згубіла цябе, цяпер гляджу на цябе і не пазнаю – твар увесь у татуіроўках, шнары паўсюль. – Маці толькі заломвае рукі, стараючыся знайсці штосьці знаёмае ў гэтым брудным, патлатым мужчыне – штосьці з яго дзяцінства. – Кожны дзень Богу малюся, каб жывы быў, каб дамоў вяртаўся, каб працу знайшоў, каб я цябе пачала пазнаваць, бачыць свайго малога сынку.

– Ага, наконт бога твайго, я яшчэ спліт языка зрабіў, сам! – Ілля высунуў з-за частакола гнілых зубоў і развёў ў розныя бакі дзве часткі языка, падобнага цяпер на змяіны. Правая частка кранулася брудных вусоў, а левая аблізала падбароддзе.

– О Госпадзі! – Маці ажно падскокнула на зэдліку і перакрыжавалася.

Ілля з маленства не любіў вучыцца і ў школу хадзіў толькі таму, што там былі Ванька і Валька, якія заўжды маглі разам з ім замяніць урокі на пакупку патрэбных пігулак па рэцэптах, якія Валька цягала з татавага серванта, або алкаголю, які Ванька, са сваім дарослым, парослым шчаціннем тварам, набываў без пашпарта.

Спачатку рэчывы прыцягвалі праз забароненасць і такія яскравыя адчуванні, але пазней, калі арганізм ужо быў не здольны вызваляцца, маладыя людзі пачалі адчуваць адчайнае пахмелле, болі ў суставах, ломку ад недахопу патрэбных «лекаў».

Ілля праз туман у галаве рабіў сабе пірсінг броваў і вушэй – тады было не балюча. Потым ён пракалоў смочкі і нават нос, павесіўшы сабе кальцо, як у быка… Ну, а потым усё зайшло так далёка, што хлопец пачаў нагадваць зялёна-сіняга кракадзіла, але яму было мала, ён займаўся, як казаў усім і самому сабе, «бодзі-трансфармацыяй», ды, папраўдзе, проста знішчаў сябе.

– Ладна, маць, слухай, я прыйшоў, каб памыцца, узяць колькі грошай, і заўтра я буду на працы.

– На якой працы? Ты сябе ў люстэрку бачыў? Ты ж падобны да чорта! Дзе ты будзеш працаваць? У цырку?!

– А ідзі ты ў дупу. Калі няма грошай, дай мне пажэрці і што апрануць.

– Я буду за цябе маліцца Пану нашаму Госпаду.

– І ён няхай валіць туды ж!

Ілля знайшоў падпрацоўку: трэба раз на тыдзень забіраць тавар, складзены з «міксаў», і разносіць па раённых хованках. Так званы бескантактны гандаль.

Калі ён сустрэўся з дылерам, той доўга разглядаў гэтага чалавека-яшчара і потым прамовіў:

– Так, па раёне ты ходзіш у капюшоне і з чорнай маскай, тату на руках таксама трэба закрыць, і гэта, пірсінг увесь зняць нахран, каб не звінеў мне на працы! І гэтыя лінзы… Гэта што, кашэчыя вочы? Каб зняў, і каб валасы ўсе абрэзаў коратка, пагаліўся… Мне патрэбны чалавек абсалютна адэкватны і незапамінальны. Заўтра пагляджу раніцай, як пачнеш працу, і там праверым цябе ў тэставым рэжыме. Будзеш ужываць тавар – заб’ю. Вось табе пару «калёс», пад імі табе будзе класна і не захочацца жэрці нічога іншага.

2

Раніца. Снег. На вокнах дамоў тут і там міргаюць гірлянды, наклеены выразаныя з паперы сняжынкі. У дзяцінстве перадсвяточныя дні былі самымі складанымі, бо накаляліся эмоцыі і нервы, пад канец год накручаныя ўшчэнт.

Ілля стаіць на рагу дома, пад якім трэба рабіць першую закладку. Барыга разглядае хлопца, які ўпершыню, з дзявятага класа, зняў нават першую сваю штангу з левага брыва.

Малады мужчына, паголены, падстрыжаны пад машынку, без металу, які б вісеў на целе і твары, без кашэчых лінзаў, татуіроўкі ўжо не выглядаюць страшнымі, акуратная ўцепленая вятроўка з капюшонам, пухнатая байка, чорныя джынсы і простыя кеды… Маці спадабалася б. Працадаўца застаўся задаволеным і наказаў за дзень абысці дзесяць месцаў для закладак.

На трэцяй закладцы Ілля, стомлены ад пешых прагулак на доўгія, нязвыклыя для яго арганізма, адлегласці, прысеў у невялікім парку. Пігулкі, якія ён раніцай прыняў, ужо не працавалі, хлопец сядзеў і вагаўся: ужыць адну з закладак і стаць уцекачом альбо неяк стрымацца.

Пакуль Ілля сядзеў і разрываўся паміж д’яблам і анёлам, да яго падышла маленькая котка і села яму на рукі. Котка лашчылася, муркатала, Ілля супакоіўся.

«Вось тут маці сапраўды была б задаволеная! Карціна алеем: яе валацуга-сын з коткай на руках, такі чысты, акуратны і без аніводнай дрэні у скуры. Сапраўдны харашыст, толькі вось праца кепская», – Ілля ўсміхнуўся, коратка так, прыгожа і сумна.

Праз хвіліну купка сасудаў ў левай скроні лопнула, і хлопец адкінуўся на скамейцы назад, котка працягвала муркатаць на ягоных руках. Здавалася, ён прылёг адпачнуць. Снег ішоў, такі мяккі, пухнаты, як кавалачкі ваткі.

Выглядаў Ілля, як заўжды хацела маці.

Дзякуй Богу, так і атрымалася.

Ціхая Вуліца

Адносіны ў сям’і склаліся складаныя. Ніхто ўжо дакладна не скажа, калі гэтае непаразуменне з’явілася… Здаецца, яно было пастаянным, перманентным, нязменным, ад самага заснавання сямейных стасункаў у Каральковых. Толькі малодшы сын, які цяпер гуляў на раёне, захапіўшы з сабой заплечнік, скейт і пакунак з прасам і трыма бутэрбродамі, што яму паспела ўпіхнуць мама, пачуваўся ў сваёй сям’і як рыба ў вадзе.

Паліцэйскі заспеў у доме дзяўчо-падлетка ў гістэрыцы, акрываўленага мужчыну і жанчыну, якая акуратна наразала пластыкавую саломку для кактэляў на роўныя маленькія кругляшы з дзірачкамі… Гэты паліцэйскі некалькі гадзін не мог зразумець, куды трапіў і што адбываецца, пакуль не прыйшоў хлопец чатырнаццаці год і сказаў, каб той не браў да галавы, бо дома ўсё добра і сям’я ў яго нармальная, самая лепшая ў свеце, і тады паліцэйскі чамусьці паверыў хлопцу, сеў за стырно і паехаў, а потым, недзе пасярод дарогі, на мосце, спыніўся, асэнсаваў неяк так раптоўна, што ён дарма паехаў з месца відавочнага злачынства, бо там жа быў мужчына ў крыві. Паліцэйскі сядзеў у машыне, глядзеў праз лабавое шкло і вагаўся: вярнуцца ці паехаць далей…

– Мама! Я дома! І я пайду да сябе ў пакой! Не, мне не кепска! Усё добра, я не хачу абедаць! Я проста, бліна, хачу падняцца ў свой пакой!

– А ты ж тваю налева! Я ім кажу, трэба гэта неяк паскорыць!

– Тата! Адчапіся нахран са сваімі праблемамі!

– То ты прыўкрасная, бо паехала, а я зараз лягу тут!

– Я цябе не разумею! У мяне няма ніякіх праблем! Я хачу пабыць адна ў сваім пакоі!

– Дык, можа, табе кампотам у штаны? Направа ці што?!

– Я ж сказала, што не буду абедаць і ў мяне ўсё добра!

– А калі знайду?!

– Слухай, давай я паляжу, адпачну, а потым, калі ў мяне будзе настрой, увечары абмяркуем!

– Квітком памяняцца не можаш? Ці мне самому прыехаць падрэзаць?!

– Я ўсё яшчэ сустракаюся з Мікам, і мне не хочацца табе нічога пра гэта распавядаць!

– Дай, Божа, мне сілы, каб лёгка палётаць па міры!

– А хто мне ўжо можа даць спакойна пабыць адной у сваім пакоі, бліна?!

– Я ўсё чула, Марыя! Што за мацюкі!!!

– Ну мамаааааа, я не мацюкалася! Адчапіцеся ад мяне нарэшце!

Марыя ляснула дзвярыма свайго пакоя, а бацька пайшоў на кухню да жонкі, абняў яе за талію і праз яе руку схапіў тое, што яна старанна наразала – гэта была рознакаляровая плястыкавая кактэйльная саломка.

– М-м-м! Гэта як пераплыць Ля-Манш!

– Ага, скажы гэта Марыі, яна кажа, што гатую я кепска!

– Добра, што ты высокая такая, як вежа міру…

– От ты так заўсёды! Не каб праблему вырашыць, толькі зубы загаворваеш! – прамовіла жанчына, скінула з таліі руку мужа, павярнулася, адчыніла кухонную шафу, дастала пакунак мукі, высыпала яго на стол, наліла зьверху піва з банкі, высыпала парэзаныя плястыкавыя кружочкі і пачала ўсё гэта раскатваць у цеста. – Сёння будзе макарона! І я спадзяюся, усе будуць есці нармальна!!! – апошнюю фразу маці пракрычала так, каб было чутна на другім паверсе, але ў пакоі дачкі толькі зрабілі музыку грамчэй.

«Я ня ведаю, як мне жыць тут, як мяне дасталі бацькі! Тупыя жывёлы! У мяне такое адчуваньне, што я зусім не іх!» – пісала Марыя сяброўцы, а сама паралельна гутарыла са сваім хлопцам, які штосьці ёй казаў з невялікага вакенца ў правым куце, але яна не слухала, што казаў ёй Саша. А да ўсяго яшчэ і тэлефон не замаўкаў.

Кліпавае мысленне і немагчымасьць сканцэнтравацца на адной справе заміналі Марыі проста сесці, супакоіцца і падумаць, паразважаць моўчкі. Праз гэта яна яшчэ больш нервавалася.

– Я кажу табе, Саша, што сёння не магу сустрэцца, я стамілася ад нас і ты мяне дастаў. Мне трэба адпачыць. З’ехаць куды падалей! Табе ад мяне толькі адно і трэба! Усё, давай! Гуляй! – Марыя адключыла хлопца і пачала гучна стукаць тэкст сяброўцы:

«Прыходзь сёння да мяне. Я адна звар’яцею тут».

– Марыя! Спускайся на вячэру! – маці пракрычала з кухні, наліваючы з рондаля ў талерку дзіўнае рэчыва: абвараныя кавалкі мукі з расплаўленымі плястыкавымі трубачкамі… зверху яна вырашыла ўсё пасыпаць зямлёй з-пад кактуса, які стаяў пасярод кухоннага стала. – Марыя! Я паўтараць па сто разоў не буду! Хутчэй уніз!

– Як жа вы мяне дасталі!!! – закрычала Марыя, спускаючыся ўніз.

– Гэт ты мне тут ня тое! Ведаеш жа ж! Не адразу каб тут! Па жопе надаю! – бацька высунуўся з прыбіральні і вырашыў ізноў насварыцца на дачку.

– Што ты вярзеш?! Я толькі апошнія тры словы зразумела!

– Абанамат! Маць яе за нагу! Зараз вазьму мячык і пакажу табе астэроід!

Бацька схапіўся за рэмень расшпіліў яго і выцягнуў са штаноў. У выніку атрымалася не вельмі, бо замест таго, каб насварыцца на дачку і запужаць яе рэменем, у мужчыны з’ехалі долу штаны і ён застаўся ў адных сямейных майтках. Марыя, убачыўшы, засмяялася і аўтаматычна пацягнулася па тэлефон, каб сфатаграфаваць бацьку ў смешным становішчы і потым сцябацца з сяброўкамі.

– Ах ты тваю направа! Пакладзі кран, інакш я не адказваю за пераезд!

Пакуль Марыя з бацькам гарлапанілі і бацька, заблытаўшыся ў нагавіцах, спрабаваў да дачкі дацягнуцца рэменем, маці ціхенька сабе памыла замест посуду хлебніцу і тостэр, акуратна іх абцерла ручніком, а потым з усёй моцы ўдарыла яго па галаве лабутэнам. Мужчына закрычаў не сваім голасам, па лбе пацёк тонкі струмень крыві.

– Сядайце ўсе вячэраць! – прамовіла маці і пайшла на кухню.

Бацька яшчэ пакрычаў крыху, але хутка стаміўся і заглух.

– Лёня, пазвані сыну. Няхай ужо дадому едзе. Вячэра стыне, – прамовіла маці.

Лёня выцер рукавом скрываўлены лоб, узяў з тумбачкі мабільны тэлефон набраў Віцю. Марыя села нарэшце за стол, але есці тое, што было ў талерцы, ёй зусім не хацелася.

– Мама, ну мамачка, слухай, не, я цябе шчыра прашу, згатуй што-небудзь нармальнае!

– Татку, можаш мне не званіць! Я ўжо дома! Галодны, як ваўкалак! – на парозе стаяў малады хлопец, трымаючы ў руках тэлефон.

– От мой харошы! – прамовіў бацька і пайшоў насустрач сыну.

– А што гэта ў цябе галава ў крыві ?!

– А гэта нічога!

– Ну то добра!

– Давай за стол! – прамовіла маці і наваляла ў талерку сыну мучнога плястыку, пасыпанага зямлёй.

– Ох, смаката сёння якая! – абрадаваўся Віця.

Усе за сталом. Бацька і сын ядуць і ад задавальненьня аж прычмокваюць. Маці, уся ў сваіх думках, глядзіць кудысьці ў столь.

Марыя спрабуе нейкім чынам пазбавіцца ежы, невялічкімі порцыямі хаваючы яе то пад кубкам, то пад сурвэткай, а то і пад стол кіне штосьці.

Не паспелі ўсе як мае быць павячэраць, як раптоўны грукат у дзверы, а потым настойлівы званок выштурхнулі сям’ю з вячэрняй ідыліі.

– Адчыняйце! Гэта паліцыя!

Адчыняць дзверы не трэба было, бо Віця іх не зачыняў. І на кухні перад сям’ёй Каральковых паўстаў высокі і мужны паліцэйскі, які адразу выхапіў з кабуры пісталет, заўважыўшы, што мужчына за сталом увесь у крыві.

– Не варушыцца, усім пакласці рукі на стол, пакласці на стол, я сказаў! Прыборы ўбок, нажы, відэльцы, лыжкі – усё пакласці і потым рукі на стол, каб я бачыў!

Усе зрабілі так, як прасіў паліцэйскі, а Віця, на свой страх і рызыку, павольна і акуратна ўстаў з-за стала і падышоў да паліцэйскага.

– У нас усё добра, пане… усё як мае быць, сэр… вы прыехалі да нас дарма, спадар паліцэйскі, – прамовіў сын, прыхапіўшы па дарозе са стала батон. – Вось, трымайце, гэта мая дарагая матуленька сама выпякае. Цудоўны на смак! Вазьміце з сабой, я вас правяду да дзвярэй.

Паліцэйскі паволі, але няўхільна падпарадкаваўся падлетку, узяў батон і накіраваўся да дзвярэй, схаваўшы пісталет у кабуру.

– Добрага вам вечара, – прамовіў паліцэйскі і хлопнуў дзьвярыма. І ўжо на вуліцы звязаўся з дзяжурным: гэта быў памылковы выклік.

Так, праехаўшы не адзін кіламетар, паліцэйскі нарэшце спыніўся. Уключыў аварыйныя агні, выключыў рацыю, якая толькі замінала, і закурыў, не адкрываючы акно.

Праз пару хвілін мужчына заўважыў пакладзены на суседняе крэсла батон. Ён узяў яго ў руку, пакруціў… Потым, павагаўшыся, адкусіў.

Не пасьпеў разжаваць кавалак, як на зубы трапілася штосьці вострае. Мужчына выплюнуў хлеб на далонь і заўважыў, што начынне батона складзена з цвікоў – маленькіх цвікоў для мэблі.

Спачатку паліцэйскі нават не здзівіўся, а толькі заўсміхаўся. Ізноў адкусіў кавалак батона, разжаваў, прамовіў: «Гіпноз нейкі», завёў машыну, уключыў мігалкі, развярнуў машыну і пагнаў назад, на вуліцу Ціхую, 6.

Хочаш дапамагчы часопicу?

Андрэй Пакроўскі